Навята

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Навя́та — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Друйка, у межах горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Хуткія факты Навята, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

Назва Навята балцкага паходжання[крыніца?]. У Літоўскай Метрыцы пад 1500 годам фіксуецца «за Наветомъ озеромъ»[1] (< Навет).

У навяцкай назве вылучаецца балцкі гідранімічны пашыральнік -int-, які таксама ў назвах азёраў Дрывяты (побач з Навяцкім возерам), Дрысвяты, Усвят, Удвят, усё ў басейне Дзвіны[крыніца?].

Водаапісанне

Плошча паверхні возера 0,68 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб’ём вады 1,57 млн м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 10—13 м, на на поўдні і ўсходзе да 20 м. На паўночным усходзе пойма шырынёй да 700 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя і сугліністыя, вышынёй да 0,3—0,5 м. Зона мелкаводдзя шырынёй 100—150 м. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 3 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Слаба зарастае да глыбіні 0,5—1 м. Шырыня палосы надводнай расліннасці 5—40 м. Упадаюць 2 меліярацыйныя канавы, выцякае ручай у возера Дрывяты.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads