Друйка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Друйка (рака)
Remove ads

Дру́йка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дзвіны.

Хуткія факты Друйка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Друя старабалцкага паходжання,

Найбліжэйшыя гідранімічныя аналагі — балцкія рачныя назвы Drujà (ля заходнелітоўскага Цяльшэя), Druoja (цяпер на тэрыторыі Калінінградскай вобласці, былая Прусія), назва ракі Друянка (< Друя) на Пскоўшчыне пад латвійскай мяжой.

Друя выцякае з возера Дрывяты, літоўская назва якога Druvetas з тым жа коранем, што і назва Друя. Абодва гідронімы (Druja, Druvetas) ад індаеўрапейскага *dreu- / *dru- «бегчы, імкнуцца; цячы», ад якога і *droṷus «плынь»[1][2][3]. З балцкай лексікі гэты корань і яго вытворныя з цягам часу зніклі, выціснутыя іншымі каранямі, і засталіся толькі ў гідраніміі.

Таго ж паходжання назвы літоўскіх і прускіх рэк Dreverna, Drawanta, Drawing, Druve[4], бярэзінскай Друць (*dru-t-), таксама Адроў і Сухадроўка (< *Dravas, *Saus-dravas).

Корань Dru- у назве Друя пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -j-, які актыўна выкарыстоўваўся ў літоўскім слова- і назваўтварэнні. Ён таксама ў рачных назвах тыпу Бабруя, Мярэя, Ілія.

Значэнне назвы Друя можна перадаць як «Плыткая (рака)».

Remove ads

Апісанне

Даўжыня ракі 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі: Плесавіца, Плода (справа).

На рацэ: аграгарадкі Друйск, Друя; Браслаўская ГЭС.

Выцякае з возера Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш, Друйка і Недрава. Вусце каля Друя. Азёры займаюць 13 % вадазбору (Гл. падр.: Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргі да 1,7 км. Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй аграгарадка Друйск 6—8 м.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads