Махамад Наджыбула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Махамад Наджыбула
Remove ads

Махамад Наджыбула́ (6 жніўня 1947, Гардэз27 верасня 1996, Кабул) — афганскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат, Старшыня Рэвалюцыйнага Савета (1986-1987) і Прэзідэнт Афганістана (1987-1992).

Хуткія факты Махамад Наджыбула, 2-і Прэзідэнт Афганістана ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Кабульскі ўніверсітэт (1975). 3 1965 член Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА), кіраваў нелегальным Дэмакратычным саюзам студэнтаў. Член ЦК НДПА з 1977, Палітбюро ЦК з 1981. Пасля прыходу НДПА да ўлады (красавік 1978) старшыня яе Кабульскага камітэта, пасол Афганістана ў Іране. У 1979—85 кіраўнік Службы дзяржаўнай інфармацыі (дзяржбяспекі). 3 лістапада 1985 сакратар ЦК, з мая 1986 генеральны сакратар ЦК НДПА, у 1990—92 — Партыі айчыны. У 1987—92 Прэзідэнт Афганістана. Праводзіў палітыку «нацыянальнага прымірэння», спрыяў пераўтварэнню палітычнага і сацыяльнага жыцця краіны. Пасля вываду савецкіх войск узначаліў Вышэйшы савет абароны айчыны (1989—92). У красавіку 1992 падаў у адстаўку, быў вымушаны хавацца ў прадстаўніцтве ААН у Кабуле. Пасля эахопу Кабула талібамі ў верасні 1996 пакараны смерцю.

Remove ads

Зноскі

  1. Mohammed Najibullah // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Mohammad Nadschibullah Ahmadsai // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107343683'></a>
  3. Слинкин М.Ф. (1999.). "Народно-демократическая партия Афганистана у власти. Время Тараки-Амина (1978-1979 гг.)" (PDF). Архівавана з арыгінала (PDF) 30 верасня 2007. Праверана 28 лістапада 2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads