Надзея Валер’еўна Скардзіна
беларуская біятланістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзе́я Вале́р’еўна Скардзі́на (27 сакавіка 1985, Ленінград, РСФСР) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).
Remove ads
Біяграфія
Бронзавая прызёрка Чэмпіянату свету па біятлоне ў эстафеце. Удзельніца Алімпійскіх гульняў, прызёрка Кубка свету па біятлоне. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў індывідуальнай гонцы на 15 км.
29.11.2017 Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету 2017/18, што праходзіў у шведскім Эстэрсундзе. Падчас наступнай 15-кіламетровай гонкі 11.1.2018 ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку, і беларуска здабыла малы Крышталёвы глобус.
29 кастрычніка 2020 года Надзея падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту і за адстаўку А. Лукашэнка[1]
Remove ads
Агульны залік Кубка свету
- сезон 2007—2008, нумар 70
- сезон 2008—2009, нумар 38
- сезон 2009—2010, нумар 30
- сезон 2010—2011, нумар 24
- сезон 2011—2012, нумар 40
- сезон 2012—2013, нумар 18
- сезон 2013—2014, нумар 17
- сезон 2014—2015, нумар 12
- сезон 2015—2016, нумар 19
- сезон 2016—2017, нумар 18
- сезон 2017—2018, нумар 18
Зноскі
- Скардино подписала петицию против насилия и за отставку Лукашенко (руск.). Telegram-канал «Tribuna.com Беларусь» (29 кастрычніка 2020).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads