Надзея Уладзіміраўна Дарафеева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея Уладзіміраўна Дарафеева (укр.: Надія Володимирівна Дорофєєва; нар. 21 красавіка 1990, Сімферопаль, УССР, СССР), больш вядомая як DOROFEEVA, — украінская спявачка, дызайнер і відэаблогер.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 красавіка 1990 года ў Сімферопалі. Фіналістка тэлепраекта «Шанс» (2005).
Скончыла УВК «Школа-ліцэй» № 3 імя А. С. Макаранка у горадзе Сімферопалі.
Вышэйшую адукацыю атрымала ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры, завочна вучылася на факультэце вакальнага майстэрства.
Са студзеня 2010 года жыве ў Кіеве, са студзеня 2010 па снежань 2020 года ўдзельнічала ў дуэце «Время и стекло»[6].
У 2020 годзе гурт «Время и стекло» абвясціў аб сваім распадзе і правёў серыю развітальных канцэртаў.
У лістападзе 2020 пачала сольную кар’еру пад псеўданімам Dorofeeva[7][8].
У 2022 годзе ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну спявачка выдаліла свае сольныя трэкі з усіх расійскіх музычных пляцовак.
20 красавіка 2022 года Дарафеевай, як і шэрагу іншых украінскіх артыстаў і відэаблогераў, забаранілі ўезд на тэрыторыю Расіі, тэрмінам на 50 гадоў, з-за рэзкага выказвання з нагоды ўварвання Расіі на Украіну[9].
Кар’ера на тэлебачанні
З’яўляецца адной з фіналістак украіна-галівудскага рэаліці-шоў «Амерыканскі шанец», якія ў далейшым увайшлі ў склад групы (2008)[10].
У 2011 годзе была адной з самых маладых удзельніц праекта «Зірка+Зірка-2» на канале 1+1. Выступала ў пары з актрысай Алесяй Жалязняк[11]. Калі дуэт распаўся, спаборнічала разам з акцёрам Віктарам Логінавым[12].
У 2012 годзе прымала ўдзел у шоў пераўвасабленняў ШОУМАЅТГОУОН на Новым канале.

З 11 кастрычніка 2015 года з’яўляецца трэнерам у шоу «Маленькія гіганты» на 1+1.
У чэрвені 2017 года стала вядома, што Дарафеева стала трэнерам Украінскага вакальнага талент-шоу «Голас. Дзеці» на тэлеканале 1 + 1 разам з Аляксеем Заўгароднім, салістам гурта «Время и стекло».
З 27 жніўня 2017 года на тэлеканале «1+1» прымала ўдзел у танцавальным шоу «Танцы з зоркамі: вяртанне легенды». Танцавала ў пары з пераможцам праекта «Танцуюць усе! Вяртанне герояў» Яўгенам Катом[13]. Заняла ў конкурсе другое месца.
У 2018 і 2020 гадах была трэнерам «Лігі смеху».
У 2021 годзе стала трэнерам адзінаццатага сезона «Галасы краіны»
Лінія адзення
У лютым 2016 года запусціла сваю лінію адзення «It’s My DoDo». Увосень 2017 года Дарафеева і заснавальніца Oh My Look Лера Барадзіна адкрылі ў Кіеве канцэпт-стор карэйскіх брэндаў адзення SO DODO. Разам з крамай адкрыўся таксама б’юці корнер G. Bar. У лістападзе 2021 абвясціла пра закрыццё крамы[14].
Асабістае жыццё
8 ліпеня 2015 года — замужам за украінскім спеваком і тэлевядучым Уладзімір Дантэсам (нар. 1988)[15][16][17]. 18 сакавіка 2022 года пара заявіла пра развод у сваім Instagram[18].
Remove ads
Фільмаграфія

У кастрычніку 2016 года ў серыяле «Кандыдат» саграла саму сябе. Па сюжэце ёй трэба было прыняць удзел у канцэрце ў падтрымку кандыдата на пасаду гарадскога кіраўніка[19].
У лістападзе 2016 года агучыла галоўную гераіню ва ўкраінскай версіі мультфільма «Брэменскія разбойнікі»[20].
У 2017 годзе стала тварам Maybelline і знялася ў фотасесіі ў Нью-Ёрку[21].
У 2018 агучыла галоўнага персанажа мультфільма «Викрадена принцеса» і сыграла ў фільме «Я, ты, ён, яна».
У 2021 разам з мужам агучыла галоўную гераіню мультфільма «Вяртанне Гулівера».
Remove ads
Відэаблог
22 красавіка 2017 года зарэгістравала на YouTube DoDo VLOG[22], які на красавік 2020 года меў 933 тысяч падпісчыкаў і больш за 56 мільёнаў праглядаў.
Дыскаграфія
Альбомы і зборнік («Время и стекло»)
Зборнік
Сінглы («Время и стекло»)
|
|
Альбомы (сольна)
Сінглы
- 2016 — «Абнимос/Досвидос» (feat. NK)
- 2017 — «Не забирай меня с пати» (feat. Скриптонит)
- 2018 — «Глубоко…» (feat. Monatik)
- 2020 — «gorit»
- 2021 — «a tebe…»
- 2021 — «Почему»
- 2021 — «Вальс 86» (разам з Патапам и MOZGI)
- 2021 — «Невеста» (feat. Скриптонит)
- 2022 — «raznotsvetnaya»
- 2022 — «Думи» (feat. Арцём Пивавараў)
- 2022 — «різнокольорова»
- 2022 — «крапають»
- 2022 — «у твоїй душі»
- 2022 — «охололо»
- 2023 — «вотсап»
- 2023 — «Хай пишуть»
Remove ads
Тэлебачанне
- 2017 — трэнер на праекце «Голас. Дзеці»
- 2017 — удзельніца праекта «Танцы з зоркамі»
- 2018 — Ліга смеху (трэнер, член журы)
- 2019 — трэнер на праекце «Голас. Дзеці»
- 2019 — Ліга смеху (трэнер джокер)
- 2020 — Ліга смеху (трэнер, член журы)
- 2020 — Маскарад. (У вобразе Куркі)
- 2021 — трэнер на праекце «Голас Краіны»
Узнагароды
У 2021 Надзея Дарафеева ўвайшла ў топ-100 паспяховых жанчын Украіны па версіі часопіса Новы час[23].
Зноскі
- Nadezhda Dorofeeva // (unspecified title)
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- Chorna V. Надя Дорофєєва і Володимир Дантес розійшлися — 2022.
- Надежда Дорофеева Архівавана 8 снежня 2015. // «Lady.tochka.net», 23.01.2013
- Надя Дорофеева выпустила свой первый сольный клип (руск.). ТСН.ua (19 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 20 лістапада 2020.
- Начало сольной карьеры Нади Дорофеевой: певица заинтриговала сеть анонсом песни (руск.). 24 Канал. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
- Опубликован список артистов, которые запрещены в РФ за поддержку Украины . Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2022.
- ШОУМАСТГОУОН Архівавана 24 красавіка 2014.
- Надя Дорофеева и Олеся Железняк Архівавана 8 снежня 2015 года.
- Надя Дорофеева и Виктор Логинов Архівавана 8 снежня 2015 года.
- Надя Дорофеева приняла танцевальный челлендж от Александра Скичко (руск.) (18 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017. Праверана 9 сакавіка 2023.
- Надя Дорофеева в цветном бикини отдохнула с Владимиром Дантесом на Шри-Ланке . Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017.
- НАДЯ ДОРОФЕЄВА ПОГОДИЛАСЯ НА ПРОПОЗИЦІЮ ВОЛОДИМИРА ДАНТЕСА Архівавана 27 снежня 2017. // m1.tv, 17 березня 2015.
- Дантес і Дорофеева поженились // fakty.ictv.ua 8 июля 2015 . Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2018.
- Войти • Instagram . Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
- Певица Надя Дорофеева дебютировала в кино . Сегодня.ua (24 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2016.
- Солистка группы «Время и Стекло» Надя Дорофеева стала Принцессой(недаступная спасылка) (15 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 9 сакавіка 2023.
- Надежда Дорофеева стала лицом Maybelline и снялась в фотосессии в Нью-Йорке . 1+1 (11 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2016.
- Топ-4 украинские звезды, которые зарабатывают в Youtube (руск.) (10 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2017. Праверана 11 кастрычніка 2017.
- Журнал НВ называет 100 самых успешных женщин Украины . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads