Над магілай Робака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Над магілай Робака
Remove ads

«Над магілай Робака»[1], або «Вяртанне герояў»[2] — сюжэтнае палатно Казіміра Альхімовіча, напісанае ў 1901 годзе[2]. Створана паводле паэмы «Пан Тадэвуш», напісанай Адамам Міцкевічам у 1832—1834 гадах[1].

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

Апісанне

Мастак збірае на карціне ўсіх герояў паэмы. Ксёндз Робак (Яцак Сапліца) — адзін з улюбёных персанажаў А. Міцкевіча, носьбіт яго думак пра свет і грамадства. Гэты вобраз быў цікавы і К. Альхімовічу сваім менавіта «тутэйшым» менталітэтам. Мастак знаходзіць своеасаблівы прыём, каб узвысіць асобу ксяндза: не паказвае яго самога, а толькі тых людзей, што прыйшлі аддаць яму апошнюю даніну. Дэманстрацыя ўзнагароды — крыжа Ордэна Ганаровага легіёна, нададзенага Робаку самім Напалеонам, — найвышэйшы пункт ў развіцці дзеяння карціны[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — 364 с. ISBN 985-6638-35-6. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads