Налазы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нала́зы[1] (трансліт.: Nalazy, руск.: Налазы) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета. 9 гаспадарак, 11 жыхароў (2008).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размешчана за 28 км на поўдзень ад Беразіно, 128 км ад Мінска. На паўднёвым усходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, р. Жалінка (прыток р. Бярэзіна). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Брадзец і далей па шашы Мінск—Магілёў.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Remove ads

Гісторыя

У 1885 г. засценак у Брадзецкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. сядзіба пры ўрочышчы, 7 двароў. У 1917 г. хутар, 14 двароў. З 6.10.1919 да 10.8.1920 ў складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні РСФСР, потым у Ігуменскім (з 18.9.1923 Чэрвеньскім) павеце БССР. З 20.8.1924 ў Брадзецкім сельсавеце Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. У 1934 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоныя Налазы». З 20.2.1938 ў Магілёўскай вобласці. На франтах Вялмкай Айчыннай вайны загінулі 13 вяскоўцаў. З 20.9.1944 ў Мінскай вобласці, з 25.12.1962 ў Чэрвеньскім, з 6.1.1965 ў Бярэзінскім раёнах. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Бярэзіна» (цэнтр — в. Брадзец), ферма буйной рагатай жывёлы. У 2003 годзе — 8 гаспадарак. Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[2]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 — 64 жыхары
  • 1917 — 92 жыхары
  • 1960 — 157 жыхароў
  • 2003 — 12 жыхароў
  • 2008 — 11 жыхароў

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads