Капланецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капла́нецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Капланцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бярэзінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бярэзінскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Бярэзінскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Бярэзінскага раёна. 11 сакавіка 1971 года ў склад Пагосцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Вяззе, Задуброўе, Клубча, Міластава), у склад сельсавета з Каменнаборскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Бярэзніца, Валоўніца, Вязькуцін 1 і Рудзенка)[2]. У 1974 годзе скасаваны хутар Ператокі[3]. 21 снежня 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменнаборскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Васільеўка, Вязькуцін 2, Галынка, Дубраўка, Каменны Барок, Людвікова, Масцішча і Мацевічы)[4], 28 мая 2013 года — тэрыторыя скасаванага Сялібскага сельсавета (26 населеных пунктаў: аграгарадкі Брадзец і Сяліба, вёскі Астроўкі, Барсучына, Восава, Воступ, Жаліна, Ільінка, Крапіўня, Месціна, Міраслаўка, Налазы, Новае Жыццё, Падкамень, Плісічына, Пуцькава, Стары Койцін, Улессе, Усход, Чырвоны Араты, пасёлкі Адвага, Зорка, Колас, Краснае, Лучны Мост і Маёўка)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1516 чалавек[6], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (47 населеных пунктаў) — 2290 чалавек[8].
Remove ads
Зноскі
- Узнать почтовый код (индекс) — Белпошта. Праверана 28 жніўня 2022.
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads