Нампхо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нампхо (кар. 남포, 南浦) — партовы горад у правінцыі Пхёнан-Намдо, КНДР. Аванпорт Пхеньяна на Жоўтым моры. Нампхо быў горадам прамога падпарадкавання (Чыкхальсі, кар.: 직할시) з 1980 да 2004 года, аднак цяпер ён з’яўляецца часткай правінцыі Пхёнан-Намдо.
Горад знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад Пхеньяна, у вусці ракі Тэданган. У горадзе маецца развітая прамысловасць, створаная дзякуючы значным дзяржаўным інвестыцыям. Нампхо з’яўляецца цэнтрам суднабудаўнічай прамысловасці КНДР.
Remove ads
Гісторыя
Калісьці гэта месца было маленькай рыбацкай вёскай. У 1897 годзе горад стаў адкрытым для замежнай гандлю. Нампхо стаў развівацца як сучасны порт пасля аднаўлення карэйскай незалежнасці ў 1945 годзе.
Геаграфія
Горад размешчаны на паўночным беразе ракі Тэданган, за 15 км на ўсход ад вусця. Хоць гэта месца мае кантынентальны клімат і раўнінны рэльеф, сельская гаспадарка ў раёне Нампхо абмежавана з-за малой колькасці ападкаў і недахопу вады.
Клімат
- Сярэднегадавая тэмпература паветра — 10,9 °C
- Адносная вільготнасць паветра — 72,7 %
- Сярэдняя хуткасць ветру — 2,7 м/с
Remove ads
Эканоміка
Прамысловасць Нампхо — суднабудаванне, каляровая металургія, машынабудаванне, шкляныя і тэкстыльныя прадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, харчовая прамысловасць, рыбалоўства.
Транспарт
Нампхо злучаны з Пхеньянам чыгункай і аўтамабільнай трасай. Васьмікіламетровая дамба горада мае тры шлюзавыя камеры, якія дазваляюць прапускаць судны памерам да 50 000 тон. Порт мае сучасную інфраструктуру і можа прымаць судны да 20 000 тон. Падчас зімы гавань замярзае. Нампхо з’яўляецца варотамі Пхеньяна ў Жоўтае мора.
Раней, у 1982—2009 гадах, дзейнічала тралейбусная сістэма[2].
Помнікі
«Манумент вызвалення» — мемарыял савецкім воінам, загінулым пры вызваленні Карэі ад японскай акупацыі.
Галерэя
- Здымак з космасу
- Траса, якая злучае Нампхо з Пхеньянам
- Плаціна на Жоўтым моры
- Малюнак адкрыцця плаціны
Гарады-пабрацімы
Санкт-Пецярбург, Расія (2005)[3]
Цяньцзінь, Кітай
Зноскі
- 2008 North Korean census
- Нампхо — TransPhoto . Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads