Напружанасць электрычнага поля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Напру́жанасць электры́чнага по́ля — фізічная вектарная велічыня, што з'яўляецца дынамічнай характарыстыкай электрычнага поля, і вызначаецца як адносіна сілы, што ўздзейнічае на зарад з боку поля, да велічыні гэтага зарада:

Напружанасць электрычнага поля вызначаецца асобна для кожнага пункта. Электрычнае поле, якое мае аднолькавую напружанасць ва ўсіх пунктах, называецца аднародным.

Калі напружанасць поля ў пункце вядомая, гэта дае магчымасць вызначыць сілу, якая будзе дзейнічаць на электрычны зарад у гэтым пункце:

З закона Кулона вынікае, што напружанасць электрычнага поля, што страраецца пунктавым зарадам, роўная

або ў вектарнай форме:

дзе q — велічыня зарада,  — універсальная электрычная пастаянная,  — дыэлектрычная пранікальнасць асяроддзя,  — вектар, які злучае зарад і дадзеную кропку.

Напружанасць поля, якое ствараецца сістэмай з некалькіх пунктавых электрычных зарадаў складаецца з напружанасцяў кожнага з гэтых зарадаў (прынцып суперпазіцыі):

У выпадку раўнамернага размеркавання зараду па пэўнай лініі, паверхні або аб'ёме, напружанасць поля вызначаецца шляхам інтэгравання. У прыватнасці:

  • напружанасць поля зараджанай прамой са шчыльнасцю зараду Кл/м, на адлегласці r ад яго:

  • напружанасць поля зараджанай плоскасці з паверхневай шчыльнасцю зараду :

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Напру́жанасць электры́чнага по́ля // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 144. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Напряжённость // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. М.: Мир и образование, 2011. — С. 255. — 704 с. 2 000 экз. ISBN 978-5-94666-621-3.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads