Нара (прэфектура)
прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нара[2] — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кансай. Цэнтр прэфектуры — горад Нара. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Ямата. Плошча прэфектуры — 3691,09 км², насельніцтва — 1 377 583 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 373,22 чал./км².
Remove ads
Геаграфія
Прэфектура Нара размешчана на ўсходзе Заходняй Японіі, у паўднёва-цэнтральнай частцы рэгіёну Кансай. Паўночныя раёны Нары раўнінныя, а паўднёвыя — гарыстыя. У адрозненне ад большасці японскіх прэфектур, яна не мае выхаду да мора або акіяну.
Тэрыторыя Нары адпавядае гістарычнай правінцыі Ямата. Менавіта тут зарадзілася японская дзяржаўнасць і японскі імператарскі род, менавіта адсюль распаўсюджваліся мацерыковыя будызм і канфуцыянства. У Нары захавалася шмат помнікаў даўніны, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іх самымі вядомымі з’яўляюцца будысцкія помнікі ў раёне Хору-дзі і гістарычныя помнікі старажытнага горада Нара. Сімваламі Нары з’яўляюцца 30-метровая статуя Буды Вайрачаны і дзікая сакура гор мясцовасці Ёсіна.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads