Нарвская мастацкая галерэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарвская мастацкая галерэя (эст.: Narva Kunstigalerii) — установа культуры горада Нарва, Эстонія. Размешчана ў гістарычнай частцы горада, на вуліцы Вестэрвалі, 21.
Экспазіцыя
Галерэя размяшчаецца на плошчы 650 м². Аснову экспазіцыі склала калекцыя твораў мастацтваў, сабраная мужам і жонкай Лаўрацовымі. У пастаяннай экспазіцыі таксама выстаўлены выратаваныя з нарвскіх цэркваў у час Вялікай Айчыннай вайны сярэднявечныя драўляныя скульптуры.
У галерэі праводзяцца выстаўкі сучасных мастакоў Эстоніі і Заходняй Еўропы.
Гісторыя
Адкрыта 21 красавіка 1991 года. Размешчана ў былым складзе, адным з нямногіх будынкаў у старым горадзе, які ацалеў у Вялікую Айчынную вайну.
Будынак старажытнай пабудовы (апошняя чвэрць XVIII стагоддзя). Моцна пацярпелы ў гады вайны, будынак быў адноўлены і выкарыстоўваўся як навучальны корпус завода «Балтыец». У канцы 1980-х гадоў рэканструяваны.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads