Нарва

горад у Эстоніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарваmap
Remove ads

Нарва (эст.: Narva) — горад у Эстоніі, уваходзіць у склад павета Іда-Віру, трэці па колькасці насельніцтва горад у краіне. Горад размешчаны на мяжы з Расіяй насупраць Івангорада, за 140 км на захад ад Санкт-Пецярбурга і за 210 км на ўсход ад Таліна. Нацыянальны склад: рускія — 88 %, іншыя народы (беларусы, украінцы, татары, армяне, немцы) — 7,5 %, эстонцы — 4,5 %.

Хуткія факты Нарва, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1171 годзе ў Наўгародскім летапісе. У пачатку XIII стагоддзя вядома як сяло Нарвія. У 1220—1346 гадах Нарва належала Даніі, а затым (да 1558 года) — Лівонскаму ордэну. У час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў была ўзята рускімі войскамі (11 мая 1558 года), а ў 1581 годзе захоплена Швецыяй. У пачатку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў руская армія аблажыла Нарву, але 19 лістапада ў Нарвскай бітве была разбіта шведскімі войскамі. 9 жніўня 1704 года рускія войскі ўзялі Нарву. Пасля заснавання крэпасцей Кранштат і Свеаборг Нарва страціла сваё стратэгічнае значэнне. У 1704—1722 гадах павятовы (пазней заштатны) горад Пецярбургскай губерні. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ‒ буйны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. У лютым — сакавіку 1918 года атрады Чырвонай Арміі спынілі пад Нарвай наступ кайзераўскіх войскаў, якія акупавалі горад з 4 сакавіка па 28 лістапада 1918 года. 29 лістапада ў Нарве абвешчана Эстонская савецкая рэспубліка. З студзеня 1919 года ў складзе Эстоніі. З 21 ліпеня 1940 года горад Эстонскай ССР, якая ўвайшла 6 жніўня 1940 года ў склад СССР. З 17 жніўня 1941 года па 25 ліпеня 1944 года Нарва была акупаваная нацысцкімі войскамі.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads