Нармандскае заваяванне Італіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нармандскае заваяванне Італіі — шэраг ваенных кампаній XI ст., вынікам якіх стала падпарадкаванне поўдню Апенінскага паўвострава выхадцам з Нармандыі.

Да пачатку XI ст. у гэтым рэгіёне існавала некалькі дзяржаў і ўладанняў — візантыйскія ўладанні (Апулія і Калабрыя), герцагствы Неапалітанскае, Гаэта, Амальфі, намінальна залежныя ад Візантыі, лангабардскія дзяржавы Беневента, Спалета, Салерна, эмірат Сіцылія.
Першыя атрады нармандцаў з’явіліся ў рэгіёне ў пачатку XI ст. як найміты. У 1029 годзе неапалітанскі герцаг Сергій IV перадаў нармандскаму графу Райнульфу I тэрыторыю паміж Неапалем і Капуяй, пасля гэтага з’явіліся новыя атрады наймітаў з Нармандыі, якія пачалі вайну з дзяржавамі поўдню Італіі.
Да 1047 года нармандцы захапілі Апулію і Калабрыю. У 1053 годзе разбілі аб’яднаную армію італьянскіх і германскіх князёў, сабраную Папам Львом IX. У 1059 годзе Папа Мікалай II абвясціў Роберта Гвіскара герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі. У 1060-я гады Роберт Гвіскар адваяваў у арабаў Сіцылію. Нармандцы захапілі Капую, Салерна, Гаэта, Амальфі, Неапаль, Беневента. Па нармандскім заваяванні Італіі на захопленых землях узніклі шматлікія дробныя ўладанні нармандскіх баронаў.
Remove ads
Літаратура
- Евтухов И. А. Страны и народы средневекового Запада: словарь-справочник. — Мн.: 2008.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads