Народны артыст Украінскай ССР
ганаровае званне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Народны артыст Украінскай ССР» (укр.: Народний артист Української РСР) — ганаровае званне, устаноўлена 22 лістапада 1922 года.[1] Прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР выдатным дзеячам мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.
Прысвойвалася, як правіла, не раней чым праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання «Заслужаны артыст Украінскай ССР» ці «Заслужаны дзеяч мастацтваў Украінскай ССР». Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст СССР».
З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Народны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Народны артыст Украіны», пры гэтым за званнем захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах.
Remove ads
Лаўрэаты
- Першым узнагароджаным 12 студзеня 1922 года стала Марыя Канстанцінаўна Занькавецкая — актрыса тэатра.
- Апошнім узнагароджаным у 1990 годзе стаў Аляксандр Якаўлевіч Салік — ваенны дырыжор.
Зноскі
- Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2016. Праверана 12 сакавіка 2023. Бузало В. Й. Державні нагороди Української РСР // Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads