Народны камісарыят лёгкай прамысловасці БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наро́дны камісарыя́т лё́гкай прамысло́васці Белару́скай ССР быў утвораны 3 красавіка 1932 года на базе Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі Беларускай ССР паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 года, а буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкаваны наркаматам цяжкай і лясной прамысловасці СССР[1]. 3 верасня 1934 года паводле Пастановы Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і Савета Народных Камісараў БССР «Аб утварэннi Народнага камісарыята мясцовай прамысловасці БССР і аб ліквідацыі Народнага камісарыята лёгкай прамысловасці БССР» на яго базе быў утвораны Народны камісарыят мясцовай прамысловасці БССР[2]. Зноў быў утвораны 25 снежня 1936 года[3].
З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР.
Remove ads
Наркамы
- Рыгор Грысевіч (1932 — 1933)
- Аўгуст Балцін (1934)
- Пімен Геаргадзэ (1936 — 1937)
- Уладзімір Дзмітрыеў (1938[4])
- Ісаак Курган (1939 — 1941)
- Іван Сацункевіч (1943 — 1946)
Зноскі
- СЗ БССР, 1934, №36, С. 178, 179
- Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР «Аб стварэнні ў Беларускай ССР народных камісарыятаў лёгкай, харчовай, лясной прамысловасці, збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў» // СЗ БССР. — Мн.: 1936. — № 34. — С. 193.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads