Насельніцтва Албаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Колькасць насельніцтва Албаніі — 2 412 113 чалавек, па выніках перапісу 2023 года. За 2011—2023 гады насельніцтва Албаніі скарацілася на 14,5 %.

Хоць эміграцыя скарацілася пасля посткамуністычнага зыходу ў 1990-х гадах, яна застаецца праблемай для албанскага грамадства. Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў 2022 годзе чыстая міграцыя склала 10 600 чалавек, пры гэтым больш людзей пакінулі Албанію, чым прыехалі[1].
Remove ads
Этнічны склад
Албанія — монаэтнічная дзяржава: асноўны народ — албанцы — складае 97 % насельніцтва, на поўдні жывуць грэкі (0,9 %), ёсць таксама цыгане, невялікія супольнасці македанян, чарнагорцаў, арамунаў. Пытанне нацыянальнага складу ў Албаніі вельмі далікатнае, многія эксперты думаюць, што даныя колькасці меншасцей заніжаны. Так Грэцыя лічыць, што ў Албаніі жыве 300 000 грэкаў, большасць якіх байкатавала перапіс насельніцтва 2011 года, таму ў статыстыцы грэкаў на парадак меней.[2].
Мовы
Падчас перапісу 2011 года албанскую мову назвалі матчынай 98,8 % жыхароў краіны.
Remove ads
Канфесіі
Паводле перапісу 2011, 59 % насельніцтва вызнае іслам пераважна суніцкага кірунку, 7 % складаюць праваслаўныя хрысціяне (або каля 15 % з вышэй згаданымі «недалічанымі» грэкамі), 10 % — каталікі. Мусульмане жывуць раўнамерна па ўсёй краіне, каталікоў больш на поўначы, праваслаўных — на поўдні. Усе галоўныя канфесіі паставілі пад сумнеў вынікі перапісу, скардзіліся, што іх «не далічылі», пры тым, што доля вернікаў у рэчаіснасці меншая з прычыны секулярызацыі ў сацыялістычны перыяд.
Remove ads
Размяшчэнне
Шчыльнасць насельніцтва падобная да сярэдняй па Балканскім паўвостраве і складае каля 100 чал/км². Больш шчыльна заселена ўзбярэжжа і міжгорныя даліны, самая нізкая шчыльнасць характэрна для Паўночных Албанскіх Альп.
Урбанізацыя
Урбанізацыя — 54 %, што надта мала нават для адносна аграрнай Паўднёвай Еўропы. Адміністрацыйны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтрам Албаніі — Тырана, насельніцтва агламерацыі якой перавышае 800 тысяч чалавек, ва ўласна Тыране перапіс 2011 года налічыў 418 тысяч чалавек. Іншыя буйныя гарады з колькасцю насельніцтва, большай за 100 тысяч жыхароў, уключаюць у сябе Дурэс (каля 300 тыс.), Влёру (каля 200 тыс.) і Эльбасан.
Remove ads
Статыстыка
Узроставая структура насельніцтва (2018)
- 0—14 гадоў — 17,8 %
- 15—64 гадоў — 70 %
- старэй за 65 год — 12,2 %.
Медыянны ўзрост (2018)
- агульны — 33,4 гады
- мужчыны — 32,9 гадоў
- жанчыны — 34,7 гадоў.
Прырост насельніцтва (2018)
+ 0,3 % у 2018 годзе.
- Нараджальнасць — 13,2 на 1000 насельніцтва;
- Смяротнасць — 6,9 на 1000 насельніцтва;
- Міграцыя — — 3 на 1000 насельніцтва;
Дзіцячая смяротнасць (2018)
- 11,6 на 1000 народжаных;
- хлопчыкі — 12,9 на 1000 народжаных;
- дзяўчынкі — 10,1 на 1000 народжаных;
Пісьменнасць насельніцтва (2015 год)
- агульная — 97,6 %
- мужчыны — 98,4 %
- жанчыны — 97,9 %
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads