Насельніцтва Фінляндыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Насельніцтва Фінляндыі па стане на канец мая 2012 года па папярэдніх дадзеных Статыстычнага цэнтра складала 5.408.917 чалавек[1].

Дадзеныя папярэдніх гадоў

На 31 снежня 2011 насельніцтва складала 5.401.267 чалавек, пры гэтым гадавы рост насельніцтва ў 2011 годзе быў самым вялікім за апошнія дваццаць гадоў[2].

На 31 снежня 2008 насельніцтва складала 5.326.314 чалавек (2.611.653 мужчыны і 2714661 жанчына). Насельніцтва за 2008 год вырасла на 25.830 чалавек. Прырост стаў самым вялікім з 1992 года.

Нацыянальны склад

Нацыянальнасць 2008 % 2011[3] %
фіны 5 183 058 93,4
фінскія шведы 295 000 5,6 291 000 5,4
рускія 26 909 0,51
эстонцы 22 604 0,42
саамы 8 000 0,15

Карэлы як субэтнас ўключаны ў склад фінаў (колькасць ацэньваецца вельмі па-рознаму, ад 300 тысяч да 2 мільёнаў.

У 2008 годзе замежных грамадзян у Фінляндыі было 2,7 %, а фінаў, якія нарадзіліся па-за Фінляндыяй — 4,1 %[4]. У канцы 2011 года народжаных за межамі краіны фінаў пражывала ў Фінляндыі 100 000 чалавек, а замежнікаў — 3,4 %, то бок крыху больш за 183.000 чалавек.

Remove ads

Нацыянальныя меншасці

Самыя буйныя нацыянальныя меншасці Фінляндыі (2011):

  • фінскія шведы (каля 291000)
  • цыганы (скандынаўскія кале) (каля 10 000)[5]
  • саамы (каля 8000)

Мовы

На канец снежня 2011 года па дадзеных Статыстычнага цэнтра, у Фінляндыі пражывала 245000 носьбітаў замежных моў, гэта значыць 4,5 % насельніцтва. Шведамоўных налічвалася 291.000 чалавек, гэта значыць 5,4 % насельніцтва. Самую вялікую групу сярод носьбітаў замежных моў складаюць рускамоўныя — 31 % (2011 — 37 %). Потым ідуць эстонцы (18 %), самалійцы (7 %), англамоўныя (7 %) і арабы (6 %)[3][6].

Роднымі мовамі для жыхароў Фінляндыі з’яўляюцца (31.12.2011):

Remove ads

Статыстыка

Узроставая структура

Thumb
Размеркаванне паводле ўзростаў у 2005 годзе (мужчыны злева)

У ліпені 2012 года колькасць грамадзян Фінляндыі, чый узрост перавышае 65 гадоў, упершыню за ўсю гісторыю краіны перавысіў адзнаку ў 1 млн чалавек (у 1944 гадзе іх было каля 250 тысяч, у 1975 гадзе — больш за 500 тысяч), што тлумачыцца павелічэннем працягласці жыцця[7]. З пачатку 2012 года рост насельніцтва склаў 12650 чалавек, што адбывалася пераважна за кошт іміграцыі (натуральны прырост насельніцтва склаў 4450 чалавек).

У 2009 годзе:

  • 0-14 гадоў: 16,4 % (мужчыны 438425 / жанчыны 422777);
  • 15-64 гадоў: 66,8 % (мужчыны 1773495 / жанчыны 1732792);
  • 65 гадоў і старэй: 16,8 % (мужчыны 357811 / жанчыны 524975);

Сярэдні ўзрост — 41.6 гады (у мужчын — 40 гадоў, у жанчын — 43.1 года).

Сярэдняя працягласць жыцця ў Фінляндыі складае 78.66 гадоў (у мужчын — 75.15 гадоў, у жанчын — 82.31 года).

Нараджальнасць у 2008 годзе: 10,39 чал./1000 чал. У сярэднім у Фінляндыі нараджаюцца 105 хлопчыкаў на 100 дзяўчынак.

Смяротнасць у 2008 годзе: 10 смярцей/1000 чал.

Гадавы прырост насельніцтва ў сярэднім складае 0,098 % (2009).

Структура сям’і

41 % насельніцтва Фінляндыі належыць да сем’яў з дзецьмі. Па дадзеных статыстычнага бюро Фінляндыі, у 2008 годзе ў Фінляндыі налічвалася 1444000 сем’яў, што больш за аналагічны паказчык 2007 года на 6700 адзінак. 2/3 сем’яў — афіцыйна зарэгістраваныя. 21 % — пары, якія не аформілі свае адносіны. 12 % — бацькі-адзіночкі. 1244 сям’і, па дадзеных на 2008 год, аднаполыя сем’і. Сярэднестатыстычная сям’я — сям’я, якая ўяўляе сабой пару, афіцыйна аформіла адносіны, з дзецьмі. Такіх 62 %. Сем’і, якія складаюцца з маці-адзіночкі з дзіцем — 17 %. Сем’і, дзе адзінокім бацькам з’яўляецца бацька, па ранейшаму рэдкасць, хоць на 2008 год іх налічвалася 3 % ад усіх сем’яў. 187 аднаполых сем’яў, па дадзеных на 2008 год, маюць дзяцей.

Remove ads

Іміграцыя

З 1 мая 2004 года ў краіне дзейнічае новы закон «Аб замежных грамадзянах» (фін. Ulkomaalaislaki), які рэгламентуе працэсуальныя нормы і парадак разгляду заяў на атрыманне віду на жыхарства, механізмы абскарджанняў рашэнняў і інш. Так, від на жыхарства (фін. oleskelulupa) патрабуецца ўсім замежным грамадзянам, чый перыяд знаходжання ў Фінляндыі перавышае 3 месяцы (за выключэннем грамадзян ЕС і прыраўнаваных да іх асоб).

Згодна з законам, двума асноўнымі відамі легальнай іміграцыі з’яўляецца ўз’яднанне сям’і і рэпатрыяцыя[8].

Іміграцыя ў Фінляндыю на працу з краін не-членаў ЕС ўзрасла ў 2007 годзе амаль на 60 %; ў агульнай складанасці за год дазвол на працу атрымалі 6200 чалавек. Колькасць студэнтаў, якія прыязджаюць на навучанне ў Фінляндыю, у параўнанні з 2006 годам павялічылася на 14 %. На 9 % узрасла колькасць прашэнняў на ўз’яднанне сям’і. Больш за ўсё прашэнняў на знаходжанне ў Фінляндыі падаецца ў Расіі, Індыі і Кітаі[9].

Знаходжанне ў Фінляндыі бежанцаў вызначаецца заканадаўствам па інтэграцыі. Прыняцце бежанцаў (прадастаўленне жылля, грошай на сацыяльныя выдаткі, паслугі перакладчыка, ахова здароўя, адукацыя, некаторыя культурныя паслугі) арганізуецца муніцыпальнымі службамі.

Акрамя статусу бежанца ў Фінляндыі прадугледжаны яшчэ і так званы пратэкцыйны статус: ён прадастаўляецца ў выпадку, калі чалавек, які прэтэндуе на статус бежанца, не адказвае крытэрам гэтага статусу, але, у той жа час, па аб’ектыўных прычынах, гэты чалавек не можа вярнуцца на радзіму. Уцекачы, якія маюць статус, маюць права працаваць, як і асобы з пратэкцыйным статусам. Тыя, што шукаюць прытулку, якія не маюць статусу, фармальна таксама маюць права на працу, але фактычна гэта зрабіць цяжка, паколькі наймальнік павінен атрымаць дазвол з муніцыпальнага органа на прыняцце на працу такой асобы, а ў некаторых раёнах Фінляндыі, асабліва ў Хельсінкі, такі дазвол атрымаць вельмі цяжка[10].

Remove ads

Насельніцтва Фінляндыі

Больш інфармацыі Год, Насельніцтва ...
Remove ads

Гл. таксама

  • Рускія ў Фінляндыі
  • Фінскія татары
  • Скандынаўскія кале
  • Саамы Фінляндыі
  • Яўрэі Фінляндыі

Зноскі

  1. Главная причина увеличения численности населения — иммиграция // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 20 чэрвеня 2012.(Праверана 11 кастрычніка 2025)
  2. Самый большой рост населения за последние 20 лет // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 16 сакавіка 2012.(Праверана 10 кастрычніка 2025)
  3. Количество носителей иностранных языков скоро превысит количество шведоязычных // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 17 сакавіка 2012.(Праверана 10 кастрычніка 2025)
  4. Уровень образования у детей-рома стал выше // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 15 сакавіка 2012.(Праверана 10 кастрычніка 2025)
  5. Иммигрантов становится больше — население Финляндии растет // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 17 лістапада 2011.(Праверана 11 кастрычніка 2025)
  6. Нация стремительно стареет - людей старше 65 лет стало больше миллиона // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 16 жніўня 2012.(Праверана 11 кастрычніка 2025)
  7. VSЁ.FI — всё о Финляндии Иммиграция в Финляндию
  8. VÄESTÖTIETOJÄRJESTELMÄ – REKISTERITILANNE – 30.09.2012. Population Register Centre. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2012. Праверана 24 студзеня 2014.
  9. Нас 5 429 894 человек // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 21 сакавіка 2013.(Праверана 10 кастрычніка 2025)
  10. Население Финляндии растет за счет иммиграции // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 22 ліпеня 2013.(Праверана 11 кастрычніка 2025)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads