Насавая хустачка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Насавая хустачка
Remove ads

Насавая хустачка, насоўка або насатка тканінны кавалак квадратнай або прамавугольнай формы, прызначаны для асабістай гігіены, напрыклад выцірання носа, твару і рук. Вырабляецца з бавоўны, льну, шоўку або іншых матэрыялаў. Насоўкі маюць шырокае гістарычнае і культурнае значэнне, выкарыстоўваюцца як дэкаратыўны аксесуар і могуць быць элементам этыкету. У сучасным свеце часта замяняюцца аднаразовымі папяровымі сурвэткамі, але застаюцца папулярнымі ў пэўных сітуацыях і сярод прыхільнікаў экалагічнай моды.

Thumb
Ільняная насавая хустачка.
Remove ads

Гісторыя

Першыя сведчанні пра насавыя хустачкі датуюцца часамі старажытных цывілізацый. У Старажытным Рыме яны былі вядомыя як sudarium і выкарыстоўваліся для асабістай гігіены[1]. Існуюць археалагічныя сведчанні выкарыстання насовак у Кітаі ў перыяд дынастыі Чжоў (1000 год да н.э.). Знойдзеныя археолагамі фігуркі трымалі кавалкі тканіны, якія, як мяркуецца, выкарыстоўваліся для абароны ад сонца або для асабістай гігіены[2].

У сярэднявечнай Еўропе насавыя хустачкі сталі сімвалам статусу. Рыцары насілі хустачкі сваіх дам на шлемах як талісманы на ўдачу[2]. У XVI стагоддзі насавыя хустачкі сталі распаўсюджанымі ў Еўропе і выкарыстоўваліся як у практычных, так і ў дэкаратыўных мэтах[3]. У XIX стагоддзі сярод мужчын стала модным насіць насавыя хустачкі ў кішэнях пінжакоў як сімвал статусу[4].

У XX стагоддзі з’яўленне аднаразовых папяровых сурвэтак прывяло да зніжэння папулярнасці насавых хустачак. Аднак у XXI стагоддзі цікавасць да іх адраджаецца дзякуючы модным тэндэнцыям і экалагічнай свядомасці[4].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads