Наталка Бабіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталка Бабіна
Remove ads

Наталка Бабіна, поўнае імя Наталля Васілеўна Бабіна, па нараджэнні Дынько (нар. 15 мая 1966 года, в. Заказанка, Брэсцкі раён) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка ўкраінскага паходжання, фіналістка літаратурнай прэміі «Ангелус» (2011, Польшча), лаўрэат прэміі БАЖ імя Чаркасавай (2010).

Хуткія факты Наталка Бабіна, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Сястра беларускага журналіста Андрэя Дынько.

Пасля школы вучылася на інжынера ў Мінскім політэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе «Цветатрон» (Брэст), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце «Збудінне», потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у газеце «Звязда».

З 1994 года супрацоўнічае з газетай «Наша Ніва», з 2007 года — штатны журналіст газеты. У шлюбе, мае трох дзяцей.

Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 годзе. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газетах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеце «Поступ». Творы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую і англійскую мовы.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Зборнік апавяданняў «Крыві не павінна быць відна» (2007).
  • Раман «Рыбін горад» (2008, 2011).
  • Раман «Бадай, Будка» (2019).

Пераклады

  • Данеўская Ірына «Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага», пераклад з украінскай Наталкі Бабінай (2018).
  • Данеўская Ірына «Багуслаў Радзівіл. Генерал Караля», пераклад з украінскай Наталкі Бабінай (2020).

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads