Наталля Іванаўна Чакалінская
беларуская батанік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Іванаўна Чакалінская (1897 — 1978) — беларуская вучоная-батанік, якая спецыялізавалася ў галіне дэндралогіі.
Remove ads
Біяграфія
Паходжанне і маладосць
Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і Івана Канстанцінавіча Петраеўскага, інжынера-чыгуначніка. Паколькі маці Наталлі памёрла ў часе родаў або хутка пасля іх, бацька адразу завёў іншую сям’ю, а з дачкой пазнаёміўся толькі калі ёй споўнялася каля 14 гадоў. Дзяўчынку выхавала бабуля і цётка, Наталля Канстанцінаўна Петраеўская (па мужу Ваньковіч)[2].
Пачатковую адукацыю атрымала ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыла з залатым медалём у 1914 годзе. Пасля гэтага скончыла 8-ы гімназічны клас, што давала права выкладання. Там яе выкладчыцай была Кацярына Васілеўна Азбукіна, сястра Мікалая Васілевіча Азбукіна, якая пазней стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага[2].
Пазнейшыя гады
Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года Наталля Іванаўна патрапіла ў Мінск, дзе, верагодна, працавала ў Таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны ці ў іншым падобным таварыстве[2].
Пасля рэвалюцыі ў хуткім часе Н. Чакалінская пазнаёмілася з будучым мужам Іванам Казіміравічам Чакалінскім. Сужэнцы былі блізка знаёмы з Адамам Славінскім, Стэфанам Гельтманам (з апошнім пазней сталі сватамі), некаторы час жылі ў адным доме з Якубам Коласам і Язэпам Лёсікам (гэтыя падзеі Я. Колас апісваў у апавяданні «У двары пана Тарбэцкага»)[2].
З сярэдзіны 1930-х гадоў сям’я пацярпела ад даносаў з-за сувязей з тымі, хто быў прызнаны ворагамі народу. Наталлі Іванаўне было забаронена працаваць у межах Мінску. Яна працавала ў вячэрняй школе ў Шчомысліцы. У 1939 годзе дзякуючы ведам польскай і іншых замежных моў разбірала Нясвіжскую бібліятэку Радзівілаў[2].
Пасля вайны Н. Чакалінская вярнулася на працу ў Акадэмію навук, працавала ў Інстытуце біялогіі пад кіраўніцтвам М. Д. Несцяровіча[2].
Remove ads
Сям’я
- муж — Іван Казіміравіч Чакалінскі[2]
- сын Багдан (1921 — 29.1.1942) — загінуў падчас ВАВ[3]
- дачка Галіна (1922—2002) — актрыса і асістэнт рэжысёра Купалаўскага тэатра, жонка акцёра Барыса Уладамірскага[4]
- дачка Ірма-Мая (1925-) — беларускі біяхімік, батанік, кандыдат біялагічных навук, спецыяліст у фізіялогіі раслін[5]
- дачка Юлія (1927—2002) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у галіне фізічнай электронікі[6]
- дачка Наталля (1929—2008) — батанік, фітапатолаг, жонка Віктара Сцяпанавіча Гельтмана
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У 1930-я гады, ужо маючы пяцёра дзяцей, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Працавала ў новаствораным Батанічным садзе АН БССР.
У 1948-66 гадах у Інстытуце біялогіі.
Узнагароды
За цыкл прац у складзе калектыву Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Н. Чакалінская атрымала Дзяржаўную прэмію БССР, пры гэтым яна адзіная была сярод атрымаўшых без навуковай ступені.
У культуры
І Інцы, і Юльцы, —Якуб Колас. «Міхасёвы прыгоды» |
Якуб Колас прысвяціў некалькі вершаў Н. Чакалінскай[7]. У «Міхасёвых прыгодах» пералічаны дочкі Н. Чакалінскай, толькі Ірма стала Інкай[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads