Наталля Аляксандраўна Кутузава
беларускі філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Аляксандраўна Кутузава (нар. 1969, Кіеў, Украіна) — беларускі філосаф. Спецыяліст па палемічнай літаратуры Беларусі канца XVI — першай паловы XVII стагоддзяў. Кандыдат філасофскіх навук (1996), дацэнт[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла ў 1991 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Палітычная гісторыя», у 1994 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі[1] па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі».
У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофская і этычная думка Беларусі першай паловы XVII ст.»[1].
Працавала дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Пасля старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік Аддзела даследаванняў глабалізацыі, рэгіяналізацыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].
Старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці»[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: пытанні нацыянальнай свядомасці ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў; культура-антрапалагічныя асновы рэлігіі ў сістэме сучаснай культуры[1].
Бібліяграфія
- Нация, религия и государственность в полемической литературе Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв. 2-е дополненное изд. Минск, 2005.
- Нация, религия и государственность в полемической литературе Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв.: учебное пособие. Минск, 1998.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads