Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1993 г Міжнародным адукацыйным кансорцыумам[2]. Знаходзіцца ў Мінску на вул. Ціміразева, 65А. Мае ліцэнзію Мінадукацыі РБ да 29 красавіка 2019 г[3]. Рыхтуе студэнтаў 11 спецыяльнасцяў дзённай і завочнай формы навучання, у тым ліку менеджэраў-эканамістаў, юрыстаў і палітолагаў-юрыстаў. У 2017 г. згодна дадзеным афіцыйнага сайта ІПП, там навучаліся 1100 студэнтаў і працавалі 80 выкладчыкаў[4]. У 2011 г. Інстытут пачаў падрыхтоўку магістрантаў[5]. Ёсць звесткі аб удзеле ІПП ў Міжнароднай кадравай акадэміі ў якасці асацыяванага члена[6].
Пераважна ў Інтэрнеце сустракаецца станоўчая інфармацыя пра ІПП, але можна сустрэць і крытыку вну за фактычную адсутнасць праходжання студэнтамі практыкі ў Еўропе, якая дэкларыруецца ІПП і кансерватыўнасць метадаў навучання ў гэтай вну[7]
У 2024 годзе Міністэрства адукацыі не ўзгадніла план прыёму ў інстытут, што фактычна азначае забарону на набор новых студэнтаў[8].
Remove ads
Рэктары
- Аляксандр Віктаравіч Гарэлік
- Барыс Уладзіміравіч Святлоў (2003—2008)
Вядомыя выкладчыкі
- Яўген Канстанцінавіч Анішчанка (нар. 1955) — беларускі гісторык.
- Віктар Сцяфанавіч Цітоў (нар. 1938) — беларускі этнограф, гісторык, педагог.
- Наталля Сяргееўна Гардзіенка (нар. 1977) — беларускі гісторык.
Зноскі
- GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП Архівавана 29 кастрычніка 2020.//017.by
- Институт парламентаризма и предпринимательства//abiturient.by
- Аб гэтым сведчыла спасылка на адну са старонак афіцыйнага сайта вну: http://ipp.by/ipp-segodnia.html Архівавана 18 жніўня 2016.. Цяпер старонка не дзейнічае.
- Институт парламентаризма и предпринимательства — ИПП Архівавана 29 кастрычніка 2020.//017.by (каментарыі)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads