Наталля Васілеўна Шаранговіч

мастацтвазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Васілеўна Шаранговіч
Remove ads

Наталля Васільеўна Шаранговіч (нар. 2 снежня 1967[1]) — беларускі мастацтвазнавец.

Хуткія факты Наталля Васілеўна Шаранговіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Віцебску[1]. Дачка мастака Васіля Шаранговіча[2].

У 1984—1989 гадах вучылася на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 г. скончыла аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства[3].

Працавала ў часопісе «Спадчына», газеце «ЛіМ». Старшыня секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў (2005—2010). У часопісе «Мастацтва» ўзначальвала аддзел выяўленчага мастацтва, член рэдкалегіі (2001—2009)[3].

Дырэктар музея сучаснага выяўленчага мастацтва (2009—2013). З 2014 года ўзначальвае Цэнтр сучасных мастацтваў[3].

Remove ads

Арганізацыйная дзейнасць

Куратар спецыяльнага праекта Рэспублікі Беларусь на 5-й Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва (2013). Куратар і арганізатар праектаў «Мастак і горад» на плошчы Якуба Коласа ў Мінску (2011—2014)[3].

Куратар выстаўкі сучаснага мастацтва «Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта» ў рамках Чэмпіяната свету па хакеі (2014)[3].

Выкладчыцкая дзейнасць

Дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Бібліяграфія

Аўтар звыш 50 кніг і альбомаў па выяўленчым мастацтве, звыш 300 артыкулаў, дыялогаў, аналітычных публікацый у прэсе ў Беларусі і за мяжой[3].

Узнагароды

Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2009)[3].

Бібліяграфія

  • Гаўрыіл Вашчанка. Народжаны Палессем : нататкі пра жыццё і творчасць / Наталля Шаранговіч. ― Мінск, 2008.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads