Мастацтва (часопіс)
часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Маста́цтва» — штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс па пытаннях мастацтва. Асвятляе праблемы эстэтыкі і тэорыі мастацтва, выяўленчага мастацтва, тэатра, кіно і тэлебачання, музыкі, дызайна, народнага мастацтва[1].
Remove ads
Гісторыя
Выдаецца са студзеня 1983 года ў Мінску на беларускай мове (да 1992 года пад назвай «Мастацтва Беларусі»)[2]. З 2002 года з’яўляецца часткай рэдакцыйна-выдавецкай ўстановы «Культура і мастацтва», куды ўваходзіць разам з газетай «Культура».
Сучаснасць
Заснавальнік — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Наклад (на сярэдзіну 2012 года) – каля 2 тысячы асобнікаў.
Рэдакцыйная калегія: Таццяна Арлова, Гаўрыла Вашчанка, Вольга Дадзіёмава, Міхась Дрынеўскі, Інеса Душкевіч, Валерый Жук, Уладзімір Рылатка, Рычард Смольскі, Уладзімір Тоўсцік, Аляксандр Яфрэмаў.
Галоўныя рэдактары
- Міхась Раманюк (1983—1985)
- Яўген Міхайлавіч Сахута (1985—1991)
- Аляксей Дудараў (1991—2002)
- Вадзім Аляксеевіч Салееў (2002—2004)
- Мікола Гіль (2004—2008)
- Людміла Грамыка (2008—2014)
- Алена Каваленка (2015—2021)
- Вераніка Клютчэня (з 2022)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads