Наталля Віктараўна Галіноўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Віктараўна Галіноўская (нар. 8 мая 1975, г. Гомель) — беларускі ўрач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (2017), прафесар (2019).

Хуткія факты Наталля Віктараўна Галіноўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1998; аспірантура, спецыяльнасць «Нервовыя хваробы», 2002).

Працавала ў Навукова-даследчым інстытуце медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі (2003—2005; з 2004 — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі пры наступствах неўралагічных захворванняў); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (2002 і з 2005; у 2007—2017 — дацэнт кафедры неўралогіі і нейрахірургіі з курсам медыцынскай рэабілітацыі і псіхіятрыі, з 2017 — дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, і адначасова прафесар кафедры).

Навуковыя інтарэсы: цэрэбраваскулярныя захворванні (інсульт, часовыя парушэнні мазгавога кровазвароту); аўтаімунныя захворванні нервовай сістэмы; нейрафізіялогія; нейрапсіхалогія; нейрарэабілітацыя.

Remove ads

Узнагароды

Грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016), нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2018).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads