Наталля Віталеўна Казлоўская
вучоны, батанік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Віталеўна Казло́ўская (руск.: Наталия Витальевна Козловская; 8 жніўня 1923 — 30 чэрвеня 1991) — батанік, доктар біялагічных навук (1981).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Петраградзе. У 1941 годзе скончыла сярэднюю школу і паступіла на біялагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У чэрвені 1942 года добраахвотнікам пайшла на фронт. Пасля вайны працягвала вучобу ў Ленінградскім універсітэце, які скончыла ў 1950 годзе і паступіла ў аспірантуру. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1953—1979 гадах працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі). Доктарскую дысертацыю на тэму «Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны» абараніла ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР у 1980 годзе.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па фларыстытцы, фітагеаграфіі, сістэматыцы раслін, навуковых асновах аховы флоры і інш. Адна са збіральнікаў калекцыі гербарыя кафедры батанікі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[5].
Сярод апублікаваных прац:
- Хорология флоры Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з В. І. Парфёнавым)
- Флора Белоруссии, закономерности её формирования, научные основы использования и охраны. — Мн., 1978.
- Загадки белорусской флоры: занимательные рассказы / Н. В. Козловская — Мн.: Вышэйшая школа, 1986.
- «Красная книга» и охрана флоры БССР / Правл. о-ва «Знание» Бел. ССР — Мн., 1986. (разам з Г. У. Вынаевым).
- Лекарственные растения, применяемые в научной медицине. 5 изд. — Мн., 1974. (у сааўтарстве).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата — С. 431.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі / пад рэд. group of authors — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1983. — Т. 2. — С. 430.
- Národní autority České republiky Праверана 22 лютага 2022.
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Гербарий кафедры ботаники БГУ Архівавана 27 чэрвеня 2020. (руск.) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads