Наталля Мікалаеўна Бадзяла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Мікалаеўна Бадзяла (нар. 9 студзеня 1969, в. Кісцяні, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і першаснай апрацоўкі тэкстыльных матэрыялаў і сыравіны. Кандыдат тэхнічных навук (2007), дацэнт (2010).

Хуткія факты Наталля Мікалаеўна Бадзяла, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Наталля Мікалаеўна Бадзяла нарадзілася 9 студзеня 1969 года ў вёсцы Кісцяні Рагачоўскага раёна.

У 1991 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Тэхналогія швейных вырабаў». У 2005 годзе скончыла аспірантуру ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Навуковыя інтарэсы Наталлі Бадзялы ўключаюць швейную вытворчасць, швейныя ніткі і прадзенне. У 2007 годзе яна атрымала ступень кандыдата тэхнічных навук, а ў 2010 годзе — званне дацэнта.

З 1991 года Наталля Мікалаеўна працуе ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на канструктарска-тэхналагічным факультэце, на кафедры «Канструяванне і тэхналогія адзення», 2014 годзе была прызначана загадчыкам кафедры.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads