Наталля Мікалаеўна Мароз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Мікалаеўна Мароз (10 сакавіка 1914, Мінск) — беларускі інжынер-канструктар.

Хуткія факты Наталля Мікалаеўна Мароз, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. З 1938 па 1941 г., 1944 па 1976 г. працавала інжынерам, галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывала ў Мінску.

Дзейнасць

Як канструктар удзельнічала ў распрацоўцы праектаў жылых дамоў галаўной часткі Ленінскага праспекта (1950, 1952), будынкаў Цэнтральнага тэлеграфа (1953), абкама КПБ (1954), аблвыканкама (1955), Дома палітасветы (1956), карпусоў — галоўнага (1958), радыёфізікі і электронікі (1962), лабараторнага (1965) Белдзяржуніверсітэта, кінатэатра «Кастрычнік» (1973) у Мінску.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads