Наталля Сяргееўна Дзяргач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наталля Сяргееўна Дзяргач (нар. 27 верасня 1964, г.п. Урэчча, Любанскі раён) — беларускі ўрач-педыятр, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 27 верасня 1964 года ў г.п. Урэчча Любанскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Педыятрыя»; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя»[1].

Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, загадчыкам дзіцячага аддзялення Любанскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; урачом-метадыстам арганізацыйна-метадычнага аддзела Мінскай абласной дзіцячай бальніцы; раённым урачом-педыятрам Савецкага раёна г. Мінска; намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце, галоўным урачом 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Савецкага раёна г. Мінска[1].

Член Савета грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя ўрачоў»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Усходняй акругі № 107. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, нагруднымі знакамі «За працу ў імя жыцця», «Лепшы настаўнік»[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads