Нацысцкая сімволіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацысцкая сімволіка — сімволіка, якая выкарыстоўвалася Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыяй, а таксама сімволіка неанацыстаў, якая прыпадабняецца да яе.


Нацысцкая сімволіка
У першай палове XX стагоддзя нацысцкая партыя шырока выкарыстоўвала графічны сімвалізм. Асноўным сімвалам стаў Hakenkreuz (літар. «Крук-крыж») — свастыка, якую таксама малявалі на сцягах, уключаючы дзяржаўны сцяг нацысцкай Германіі[1].
Сярод іншых сімвалаў, якія выкарыстоўваліся нацыстамі, былі:
- Арол са свастыкай — афіцыйны герб Трэцяга рэйха.
- «Маланкі» СС (
, дзве руны Совіла)
- Розныя руны і рунаподобныя сімвалы[2], напрыклад Одал, Вольфсангель.
- Чорная ўніформа і знакі адрознення СС.
- Карычневыя кашулі штурмавых атрадаў.
- «Мёртвая галава» — знак адрознення аднайменнага падраздзялення СС па ахове канцлагераў, эмблема сфармаванай з гэтага падраздзялення аднайменнай танкавай дывізіі, а таксама персанальны ўзнагародны знак у выглядзе кольца.
- Асабісты штандар Адольфа Гітлера .
Галоўным знакам нацыстаў быў сцяг са свастыкай. Ён меў чорна-бела-чырвоную каляровую схему, заснаваную на колеры сцяга Германскай імперыі. Таксама гэтыя колеры супрацьпастаўляліся германскімі нацыяналістамі чорна-чырвона-жоўтаму сцягу Веймарскай рэспублікі[3]. У кнізе «Майн кампф» Адольф Гітлер наступным чынам патлумачыў сімволіку сцяга са свастыкай: «Чырвоны колер увасабляе сацыяльныя ідэі, закладзеныя ў нашым руху. Белы колер — ідэю нацыяналізму. Матыгападобны крыж — місію барацьбы за перамогу арыйцаў і разам з тым за перамогу творчай працы, якая заўседы была антысеміцкай і застанецца антысеміцкай»[4].
Remove ads
Зноскі
- Third Reich 1933-1945 (Germany) . FOTW Flags Of The World website. Праверана 24 жніўня 2020.
- Neonazi flag symbolism . FOTW Flags Of The World website. Праверана 24 жніўня 2020.
- Hilmar Hoffmann, John Broadwin, Volker R. Berghahn. The Triumph of Propaganda: Film and National Socialism, 1933—1945. Berghahn Books, 1997. Pp. 16.
- "Mein Kampf" at Project Gutenberg of Australia . Gutenberg.net.au. Праверана 24 жніўня 2020.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads