Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкагаmap
Remove ads

Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага (укр.: Національна академія Державної прикордонної служби України імені Богдана Хмельницького) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Хмяльніцкі і мае статус нацыянальнай.

Хуткія факты Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

14 снежня 1992 года ў адпаведнасці з пастановай Кабінета Міністраў Украіны быў створаны Інстытут пагранічных войскаў Украіны на аснове расфармаванага Хмяльніцкага вышэйшага артылерыйскага каманднага вучылішча. У 1995 годзе на базе інстытута пагранічных войскаў Украіны была створана Акадэмія пагранічных войскаў Украіны, дзе пачынаецца падрыхтоўка афіцэраў кіруючага складу.

4 жніўня 1995 года пастановай Кабінета Міністраў Украіны акадэміі нададзена імя Багдана Хмяльніцкага.

29 красавіка 1999 года акадэмію наведаў Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Вынікам гэтага візіту стала наданне акадэміі статусу нацыянальнай.

У жніўні 2003 года ў сувязі з рэфармаваннем пагранічных войскаў у Дзяржаўную пагранічную службу Украіны ўстанова атрымала новую назву - Нацыянальная акадэмія Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны імя Багдана Хмяльніцкага.

Remove ads

Структура

  • Факультэт бяспекі дзяржаўнай граніцы
  • Факультэт праваахоўнай дзейнасці
  • Інжынерна-тэхнічны факультэт
  • Факультэт падрыхтоўкі кіруючых кадраў
  • Факультэт замежных моў і гуманітарных дысцыплін

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads