Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктурыmap
Remove ads

Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктурыукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова мастацкага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Хуткія факты Нацыянальная акадэмія выяўленчага мастацтва і архітэктуры, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Урачыстае адкрыццё акадэміі адбылося 22 лістапада 1917 года ў памяшканні Украінскай Цэнтральнай Рады. 5 снежня таго ж года Украінская Цэнтральная Рада прыняла закон аб Украінскай акадэміі мастацтваў, а таксама яе статут. У 1922 годзе распараджэннем губернскага аддзела прафесійнай адукацыі пры Народным камісарыяце асветы УССР Акадэмія была ператворана ў Кіеўскі інстытут пластычных мастацтваў, які ў 1924 годзе, пасля аб'яднання з Кіеўскім архітэктурным інстытутам, атрымаў назву Кіеўскі мастацкі інстытут.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 17 снежня 1992 года установе вернута першапачатковая назва - Украінская акадэмія мастацтваў, а ў адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 17 сакавіка 1998 года яна стала Акадэміяй выяўленчага мастацтва і архітэктуры. Рашэннем Дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіі Украіны ад 8 ліпеня 1997 года Акадэмія акрэдытаваная па IV-м (вышэйшым) ўзроўню. Указам Прэзідэнта Украіны ад 11 верасня 2000 года ёй нададзены статус нацыянальнай.

Remove ads

Структура

  • Факультэт выяўленчага мастацтва і рэстаўрацыі
  • Факультэт архітэктуры
  • Факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads