Нацыянальная бібліятэка Албаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная бібліятэка Албаніі (алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) размешчана ў сталіцы краіны Тыране.[2] Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[3] і афіцыйна адкрыта 10 снежня 1922 года.[3][4]
Нацыянальная бібліятэка Албаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут і найстарэйшы ў Албанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Албаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленне, захоўванне і давядзенне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну албанскага народа. На нацыянальным узроўні яна арганізуе бібліятэчную адукацыю і павышэнне прафесійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-даследчага цэнтра ў вобласці бібліятэчнай справы.
У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, перыядычныя выданні, карты, атласы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўвання. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксце албанскай, так і еўрапейскай культуры. Бібліятэка як правіла адкрыта 72 гадзіны ў тыдзень для асоб старэйшых за 16 гадоў.
Remove ads
Зноскі
- National Library of the Republic of Albania . LibDex. Праверана 23 красавіка 2014.
- Etleva Domi (2003-06-23). National Library of Albania. Encyclopedia of Library and Information Science. doi:10.1081/E-ELIS-120008530. Праверана 2014-04-23.
- Albanian National Bibliography(недаступная спасылка). University of Illinois at Urbana-Champaign. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 23 красавіка 2014.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads