Нацыянальная бібліятэка Албаніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная бібліятэка Албанііmap
Remove ads

Нацыянальная бібліятэка Албаніі (алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) размешчана ў сталіцы краіны Тыране.[2] Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[3] і афіцыйна адкрыта 10 снежня 1922 года.[3][4]

Хуткія факты Нацыянальная бібліятэка Албаніі алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë, Краіна ...

Нацыянальная бібліятэка Албаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут і найстарэйшы ў Албанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Албаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленне, захоўванне і давядзенне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну албанскага народа. На нацыянальным узроўні яна арганізуе бібліятэчную адукацыю і павышэнне прафесійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-даследчага цэнтра ў вобласці бібліятэчнай справы.

У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, перыядычныя выданні, карты, атласы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўвання. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксце албанскай, так і еўрапейскай культуры. Бібліятэка як правіла адкрыта 72 гадзіны ў тыдзень для асоб старэйшых за 16 гадоў.

Remove ads

Зноскі

  1. National Library of the Republic of Albania. LibDex. Праверана 23 красавіка 2014.
  2. Etleva Domi (2003-06-23). National Library of Albania. Encyclopedia of Library and Information Science. doi:10.1081/E-ELIS-120008530. Праверана 2014-04-23.
  3. Albanian National Bibliography(недаступная спасылка). University of Illinois at Urbana-Champaign. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 23 красавіка 2014.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads