Нацыянальная кааліцыя (Фінляндыя)
партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная кааліцыя (НК; фінск.: Kansallinen Kokoomus; Kok; шведск.: Samlingspartiet; Saml) — правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Фінляндыі.
Заснаваная ў 1918 годзе Нацыянальная кааліцыя ўваходзіць у «вялікую тройку» партый, якія дамінавалі ў нацыянальнай палітыцы Фінляндыі на працягу дзесяцігоддзяў, разам з Сацыял-дэмакратычнай партыяй і Партыяй цэнтра. Цяперашні старшыня партыі Петэры Орпа абраны 11 чэрвеня 2016 года. Палітыка партыі, паводле яе прадстаўнікоў, грунтуецца на «свабодзе, адказнасці і дэмакратыі, роўных магчымасцях, адукацыі, падтрымцы, талерантнасці і клопаце»[3], падтрымлівае мультыкультуралізм і правы ЛГБТ . У міжнароднай палітыцы займае пранатаўскую і праеўрапейскую пазіцыю, уваходзіць у Еўрапейскую народную партыю[4].
Доля галасоў Нацыянальнай кааліцыі на парламенцкіх выбарах з 1990-х гадоў складала каля 20 % і з таго часу партыя не ўваходзіла ў кааліцыйныя ўрады толькі восем гадоў. На выбарах 2011 года яна атрымала 44 з 200 месцаў, упершыню ў сваёй гісторыі стаўшы найбуйнейшай партыяй у парламенце Фінляндыі. На мясцовым узроўні яна ўпершыню стала найбуйнейшай партыяй у 2008 годзе. НК стала самай буйной партыяй на парламенцкіх выбарах 2023 года з 48 месцамі і стала вядучай партыяй ва ўрадзе Орпа з 20 чэрвеня 2023 года.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads