Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі
Remove ads

Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі (СДП, фінск.: Suomen sosialidemokraattinen puolue, мянушка: demarit, шведск.: Finlands socialdemokratiska parti) — сацыял-дэмакратычная палітычная партыя ў Фінляндыі[4][5]. Трэцяя паводле велічыні партыя ў парламенце Фінляндыі з 43 месцамі.

Хуткія факты Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі, Лідар ...

Заснаваная ў 1899 годзе як Рабочая партыя Фінляндыі (фінск.: Suomen työväenpuolue, шведск.: Finlands arbetarparti), СДП ёсць найстарэйшай актыўнай палітычнай партыяй Фінляндыі. Падтрымлівае цесныя адносіны з Цэнтральнай арганізацыяй фінскіх прафсаюзаў[en]. Член Партыі еўрапейскіх сацыялістаў[en], Прагрэсіўнага альянсу, Сацыялістычнага інтэрнацыяналу і SAMAK[en].

Пасля адстаўкі Анты Рынэ ў снежні 2019 года Сана Марын стала 76-м прэм’ер-міністрам краіны. СДП сфарміравала новы кааліцыйны ўрад[en] на базе свайго папярэдніка[en], фактычна працягнуўшы супрацоўніцтва з Цэнтрысцкай партыяй, Лігай зялёных[en], Левым альянсам[en] і Шведскай народнай партыяй.

У верасні 2023 года, пасля адстаўкі Марын па выбарах 2023 года, Анці Ліндтман[en] быў абраны лідарам партыі[6].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads