Нацыянальная мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Нацыяна́льная мо́вамова, якая выступае сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Складваецца з мовы народнасці ў перыяд станаўлення нацыі. Функцыянуе ў некалькіх разнавіднасцях: літаратурная мова, прастамоўе, мясцовыя гаворкі і сацыяльныя дыялекты. Найвышэйшая форма нацыянальнай мовы — літаратурная мова, якая лічыцца ўзорнай і прызнаецца ўсімі носьбітамі гэтай мовы. Нацыянальная мова ёсць адной з найбольш істотных прыкмет нацыі. Звычайна адна нацыя атаясамліваецца з адной мовай (напрыклад англічане — з англійскай, французы — з французскай мовай). Часам адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацый, што звязана з каланіяльнай спадчынай гэтых нацый і фарміраваннем нацыі з каланістаў і эмігрантаў (напрыклад, англійская мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах). У апошнім выпадку фарміруюцца нацыянальныя варыянты адной мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г.д.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads