Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскагаmap
Remove ads

Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага (укр.: Національна музична академія України імені Петра Чайковського) — вядучая вышэйшая музычная адукацыйная ўстанова Украіны. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці.

Хуткія факты Нацыянальная музычная акадэмія Украіны імя Пятра Чайкоўскага, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

27 кастрычніка 1863 года было адкрыта Кіеўскае аддзяленне Імператарскага рускага музычнага таварыства (ІРМТ). У студзені 1868 года на яго базе было адкрыта Кіеўскае музычнае вучылішча, якое ў 1913 годзе было ператворана ў кансерваторыю. Першым рэктарам стаў Уладзімір Пухальскі. Ператварэнню ўстановы ў кансерваторыю паспрыялі вядомыя музыканты, у тым ліку Сяргей Рахманінаў, Аляксандр Глазуноў. У 1925 годзе малодшыя класы кансерваторыі вылучылі ў асобную ўстанову — музычны тэхнікум. У 1934 годзе пры кансерваторыі была адчынена Сярэдняя спецыяльная музычная школа імя Міколы Лысенкі. У 1938 годзе кансерваторыя атрымала Ордэн Леніна, а ў 1940 годзе атрымала імя Пятра Чайкоўскага. Указам Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы ў 1995 годзе кансерваторыя набыла статус Нацыянальнай музычнай Акадэміі. Але ў размоўнай мове часцей ужываецца былая назва — Кансерваторыя. Таксама студэнты карыстаюцца і скарачэннем — Конса.

Сучаснасць

Падчас Аранжавай рэвалюцыі будынак акадэміі выкарыстоўваўся для патрэб маніфестантаў. Студэнты Акадэміі пераважна таксама актыўна падтрымалі рэвалюцыю[1]

Remove ads

Будынак акадэміі

Размешчаны каля галоўнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасці. Будынак кансерваторыі пабудаваны ў 90-х гадах 19 стагоддзя. Спачатку гэта быў гатэль «Кантыненталь» (руск.: Континента́ль). Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны будынак адбудаваны, у 19551958 была пабудавана канцэртная зала. Будынак Акадэміі мае чатыры паверхі і дзве залы («Малую» і «Вялікую»). У Вялікай зале праходзяць канцэрты і пастаноўкі опер, а ў малой — пераважна канцэрты студэнтаў Акадэміі. Вялікай зале ў 2017 годзе нададзена імя загінулага ў расійска-ўкраінскай вайне спевака Васіля Сліпака[2]. Малая зала атрымала імя былога рэктара, Алега Цімашэнкі[3].

Remove ads

Навучэнцы

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads