Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная парламенцкая бібліятэка (яп.: 国立国会図書館) — адзіная нацыянальная бібліятэка Японіі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Была заснавана ў 1948 для выкарыстання членамі Парламента Японіі. Па сваіх мэтах і магчымасцях бібліятэка параўнальная з Бібліятэкай Кангрэса (ЗША). Нацыянальная парламенцкая бібліятэка складаецца з двух асноўных аддзяленняў у Токіа і Кіёта, і больш малых.


Remove ads
Гісторыя
Нацыянальная Парламенцкая бібліятэка Японіі з'яўляецца спадчынніцай трох розных бібліятэк: Імперскай бібліятэкі, заснаванай у 1872 годзе пры Міністэрстве адукацыі Японіі і бібліятэк 2-х палат Парламента Японіі, утвораных адначасова ў 1890 годзе. 2 Бібліятэкі Парламента, як і сам гэты заканадаўчы орган, не былі развіты ў першай палове XX стагоддзя. У часы акупацыі Японіі войскамі ЗША пры садзейнічанні Дугласа Мак-Артура бібліятэка разраслася да 100 тысяч тамоў у 1948. Да 1986 збор бібліятэкі дасягнуў 12 млн асобнікаў. Нядаўна было адкрыта новае аддзяленне для дзяцей. Дзякуючы бібліятэцы праводзяцца сотні тысяч даследаванняў.
Remove ads
Асноўная калекцыя
Бібліятэка валодае ўсімі выданнямі, якія калі-небудзь выдаваліся ў Японіі, а таксама шматлікімі замежнымі кнігамі.
Важныя спецыяльныя калекцыі
8 спецыяльных калекцый бібліятэкі лічацца важнымі:
- Сучасная палітычная і канстытуцыйная гісторыя
- Матэрыялы пра паваенную акупацыю Японіі
- Законы і законапраекты
- Навука і тэхналогіі
- Карты
- Музыка
- Замежныя кнігі пра Японію
- Рэдкія і старажытныя выданні
Аблічбоўка кніг для сеткі Інтэрнэт
У апошнія гады актыўна развіваецца сайт бібліятэкі на англійскай і японскай мове. На гэты сайт выкладваюцца такія дакументы, як агульны каталог бібліятэкі, 60 000 сучасных кніг, 37 000 старажытных, пратаколы паседжанняў Парламента Японіі.
Зноскі
- 国税庁法人番号公表サイト — 2015.
- Annual Report of the National Diet Library. Trends of the past year (англ.) (29 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2010.
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads