Нацыянальная партыя Ума
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная партыя Ума, НПУ араб. حزب الأمة القومي) — суданская ісламская палітычная партыя.
Гісторыя
У жніўні 1944 года Саід Абд аль-Рахман аль-Махдзі, лідар руху «Ансар», сустрэўся са старэйшымі членамі Кангрэса і правадырамі плямёнаў, каб абмеркаваць стварэнне палітычнай партыі, якая выступала за незалежнасць, але пры тым не звязаная з махдызмам. Яны заснавалі штодзённую газету «Аль-Ума» (Абшчына), і ў лютым 1945 года была ўтворана аднайменная партыя. Першым сакратаром стаў Абдула Халіл[1].
У 1958 годзе НПУ падтрымала дзяржаўны пераварот Ібрагіма Абуда[2].
У 2002 годзе 37 членаў на чале з Мубаракам аль-Фадзілам аль-Махдзі аддзяліліся ад Нацыянальнай партыі Ума і стварылі Партыю Ума (рэформы і абнаўленне), якая пазней падзялілася на яшчэ чатыры фракцыі. Пазней многія прыхільнікі аль-Махдзі і ён сам вярнуліся ў НПУ[3].
У 2010 годзе Садзік аль-Махдзі вылучаны кандыдатам у прэзідэнты. На парламенцкіх выбарах НПУ атрымала адно месца[4].
У ходзе Суданскай рэвалюцыі 2018—2019 гадоў рух далучыўся да кааліцыі «Сілы за свабоду і перамены»[5][6][7].
У лютым 2025 года ў партыі адбыўся ўнутраны канфлікт. Выконваючага абавязкі старшыні Фадалах Бірма Насір паставіў свой подпіс пад пагадненнем аб стварэнні Устаноўчага альянсу Судана і ўрада міру і адзінства на базе Сілаў аператыўнай падтрымкі. Іншыя члены партыі былі супраць, а таму знялі яго з пасады і прызначылі кіраўніком Насіра Махамеда Абдалу Аль-Дума[8][9].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads