Нацыянальны Кангрэс Гандураса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны кангрэс (ісп.: Congreso Nacional) — заканадаўчы орган (парламент) Гандураса. Рэзідэнцыя размяшчаецца ў сталіцы — горадзе Тэгусігальпа. Адзіная палата складаецца з 128 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў дэпартаментах на чатырохгадовы тэрмін па прапарцыянальнай сістэме. Да 1997 года дэпутаты абіраліся непрамым галасаваннем.
Remove ads
Праца Кангрэса
Згодна з Канстытуцыяй Гандураса да асноўных функцый Нацыянальнага Кангрэсу адносяцца:
- стварэнне, прыняцце, змяненне, адмена і інтэрпрэтацыя законаў краіны
- арганізацыя самакіравання Кангрэсу і ўласныя правілы
- скліканне, прыпыненне і закрыццё пленарных пасяджэнняў
- абвяшчэнне выбараў прэзідэнта
- прызначэнне старшыні і членаў Кангрэса
- абранне 15 суддзяў Вярхоўнага суда на сямігадовы тэрмін.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads