Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны
Remove ads

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны (укр.: Національний олімпійський комітет України) — украінская спартыўная арганізацыя, якая забяспечвае ўдзел каманды ад Украіны на Алімпійскіх гульнях.

Хуткія факты Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны Національний олімпійський комітет України, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя алімпійскага руху ва Украіне пачалася ў 1952 годзе, калі спартсмены Украіны ў складзе зборнай каманды Савецкага Саюза ўпершыню прынялі ўдзел у гульнях XV Алімпіяды ў Хельсінкі. З 1952 па 1990 гады украінскія атлеты складалі менш за 25 % кожнай алімпійскай каманды СССР. Падчас ХХІІ Алімпіяды 1980 года, некаторыя матчы футбольнага турніру з вялікім поспехам праводзіліся ў Кіеве.

22 снежня 1990 года Генеральная асамблея заснавальнікаў прыняла рашэнне стварыць Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны, і гэтая дата з'яўляецца афіцыйнай датай яго стварэння. У верасні 1993 года НАК Украіны быў канчаткова прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам. НАК Украіны дзейнічае ў адпаведнасці з палажэннямі Алімпійскай хартыі, Канстытуцыі Украіны і дзеючага заканадаўства Украіны і свайго Статута.

Remove ads

Прэзідэнты НАК Украіны


Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads