Нацыянальны Герой Арменіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны герой Арменіі — найвышэйшае ганаровае званне Рэспублікі Арменія.
Закон «Пра найвышэйшае званне „Нацыянальны герой Арменіі“» дзейнічае з 1994 года. Званне «Нацыянальны герой Арменіі» прысуджаецца ў вобласці абароны краіны і ўмацавання правапарадку за выключныя заслугі, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне, перад Рэспублікай Арменія ў справе стварэння значных нацыянальных каштоўнасцяў. Асобам, якія ганараваны званнем «Нацыянальны герой Арменіі», уручаецца ордэн Айчыны, які носіцца на левым боку грудзей.
Remove ads
Палажэнне пра ўзнагароду
З 6 лістапада 2003 года дзейнічае наступная рэдакцыя закона[1]:
- Найвышэйшае званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойваецца за заслугі, якія маюць агульнанацыянальнае значэнне, перад Рэспублікай Арменія ў справе абароны краіны і ўмацавання правапарадку і стварэння значных нацыянальных каштоўнасцяў.
- Найвышэйшае званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойваецца грамадзянам Рэспублікі Арменія, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства
- Страціла сілу.
- Ганараваным вышэйшага звання «Нацыянальны Герой Арменіі» асобам уручаецца Ордэн Айчыны, які носіцца на левым боку грудзей.
З 1 красавіка 1994 года па 6 лістапада 2003 года званне «Нацыянальны Герой Арменіі» прысвойвалася толькі грамадзянам Арменіі[2].
Remove ads
Зноскі
- «О внесении изменений в закон РА» — Официальный сайт парламента РА
- Закон Республики Армения «О высшем звании Республики Армения „Национальный Герой Армении“» — Официальный сайт парламента РА
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads