Нацыянальны мастацкі музей Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны мастацкі музей Украіныmap
Remove ads

Нацыянальны мастацкі музей Украіны (укр.: Національний художній музей України, англ.: National Art Museum of Ukraine) — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых ва Украіне.

Хуткія факты Нацыянальны мастацкі музей Украіны, Профіль ...

Ён быў заснаваны 1 жніўня 1899 года ў часы Расійскай імперыі за кошт урада Расіі і ўкраінскай сям’і Цярэшчанкаў. Будынак музея быў спраектаваны архітэктарам Уладзіславам Гарадзецкім. Музейная калекцыя заснавана на ахвяраванні Багдана Ханенкі, Цярэшчанкі, Вікенція Хвойкі, Мікалая Біляшоўскага і іншых. Распачаў працу 30 снежня 1904 года. Станам на пачатак XXI стагоддзя фонды музея налічваюць каля 40 тысяч экспанатаў. У ім ёсць унікальная калекцыя твораў украінскага жывапісу, скульптуры і іканапісу XII—XX стагоддзяў. Дзякуючы гэтаму, стаў адной з цэнтральных устаноў па захаванні, вывучэнні і папулярызацыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва, крыніцай духоўнай культуры.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads