Нацыянальны музей Зямля і людзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны музей «Зямля і людзі» — (балг.: Национален музей «Земята и хората») мінералагічны музей у цэнтры Сафіі, Балгарыя.
Remove ads
Гісторыя
Нацыянальны музей «Зямля і людзі» адзін з буйнейшых мінералагічных музеяў у свеце. Ён быў заснаваны 30 снежня 1985 года, адкрыты для наведвальнікаў 19 чэрвеня 1987 года. Музей знаходзіцца ў рэканструяваным гістарычным будынку плошчай 4000 м², пабудаваным у канцы 19-га стагоддзя (1896—1898). Ён мае шэраг выставачных залаў, складскіх памяшканняў, лабараторый, відэа-зал і канферэнц-зал.
Болшасць экспанатаў музея былі сабраны за кошт ахвяраванняў як кампаній, так і прыватных асоб у фонд «13 стагоддзяў Балгарыі»[2].
Remove ads
Экспазіцыя
Асноўная экспазіцыя ахоплівае 40% усіх вядомых у прыродзе мінералаў, а таксама кераміку.
Калекцыя музея налічвае больш за 27 тысяч экспанатаў, размешчаных на двух паверхах музея. Тут сабраныя мінералы, прывезеныя са 109 краін света, яна ўключае ў сябе 1523 віда мінералаў з каля 4200, вядомых на бягучы момант.
Экспанаты музея падзелены на сем экспазіцый. На першым паверсе размешчана выстава «Гігантскія крышталі», частка з іх памерамі з чалавека. З мінералаў тут размешчаны разнавіднасці апатыта, кварца, флюарыта. У зале «Мінералы Зямлі» размешчаны рэдкія віды мінералаў.
Цэлы зал адведзены пад калекцыю балгарскага спелеолага Петра Транцеева (1924-1979), які збіраў яе на працягу 45 гадоў. Тут таксама выстаўлены пячорны жэмчуг карставых пячор.
Экспазіцыя другога паверха распавядае аб мінералах, якія сустракаюццца ў Балгарыі. Гэта апатыт, тытаніт, антаз, брукіт, малахіт, арфеіт, самародная медзь і інш.
Акрамя пастаяннай экспазіцыі, якая ахоплівае вялікую разнастайнасць карысных выкапняў, у музеі адбываюцца выставы, канцэрты камернай музыкі.
У межах штогадовай праграмы ў музеі адбываюцца выставы сабак і кошак, фотаконкурсы, выставы спелеалагічных калекцый.
У музеі ёсць навуковая бібліятэка, навуковыя лабараторыі, залы для правядзення канферэнцый.
Remove ads
Галерэя
- Пано ў левай частцы музея
- Галоўны зал музея
- Пано ў правай частцы музея
- Кварц, турмалін
- Аметыст
- Скамянелае дрэва
- Ружовы кварц
- «Качаня»
- Спіс прыватных асоб, якія перадалі музею экспанаты
- Нацыянальны фонд «13 стагоддзяў Балгарыі»
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads