Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада
Remove ads

Наэль-Кемпфф-Меркада — нацыянальны парк, які знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы дэпартамента Санта-Крус у Балівіі, у прымежнай зоне з Бразіліяй, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Нацыянальны парк Наэль-Кемпфф-Меркада*, Parque nacional Noel Kempff Mercado** ...

Парк быў заснаваны ў 1979 г. Гэты прыродны комплекс з’яўляецца найбольш вялікім натуральным запаведнікам на Зямлі: яго плошча складае болей за 1,5 млн га; з’яўляецца самым чыстым і цэласным рэзерватам у басейне Амазонкі.

Геалагічная гісторыя рэгіёна пачалася ў дакембрыйскую эпоху, г. зн. налічвае прыкладна мільярд гадоў. Мясцовасць, на якой знаходзіцца Парк, размешчана на вышынях ад 200 да 1000 м над узроўнем мора, таму экасістэма Наэль-Кемпфф-Меркада мае дзіўную прыродную разнастайнасць. Тут можна сустрэць вільготныя джунглі, галерэйны лес, хмызняковыя саванны і нізкія забалочаныя раўніны.

Парк насяляюць каля 4000 відаў раслін, звыш за 600 відаў экзатычных і рэдкіх птушак, а таксама мноства відаў рэдкіх жывёл, у тым ліку ягуары, чорныя кайманы, анаконды, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. На тэрыторыі рэзервата пырхае каля мільёна матылёў.

Remove ads

Літаратура

Хуткія факты
  • Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads