Ягуар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягуа́р (Panthera onca) — трэці паводле памераў у свеце і самы вялікі ў Амерыцы прадстаўнік сямейства Каціныя (Felidae).
Даўжыня цела без хваста 1,1—1,9 м, хвост 45—75 см, маса 36—113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.
Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амерыкі да поўначы Аргенціны. Асноўныя месцы распаўсюджання — трапічныя лясы і рэдкалессі.
Спосаб жыцця ягуараў адзіночны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы палявання наступаюць пасля заходу сонца і на досвітку.
Асноўная яго здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, змей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы метад палявання — засада ў высокай траве ці на дрэве.
Самка нараджае 2—4 кацянят. У няволі ягуар дажывае да 22—25 гадоў.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads