Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя М. П. Драгаманава (укр.: Національний педагогічний університет імені М.П.Драгоманова) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Кіеў, Украіна.
Універсітэт фактычна быў заснаваны 4 снежня 1834 года, калі пры Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра быў адкрыты педагагічны інстытут. У 1858 годзе педагагічны інстытут быў ператвораны ў вышэйшыя двухгадовыя педагагічныя курсы пры Кіеўскім універсітэце, а ў 1863 годзе на базе курсаў была створана асобная ўстанова адукацыі — Кіеўскія вышэйшыя педагагічныя курсы. У 1909 годзе Кіеўскія вышэйшыя педагагічныя курсы былі ператвораныя ў Кіеўскі настаўніцкі інстытут. У 1920 годзе Універсітэт Святога Уладзіміра, Універсітэт Святой Вольгі і Кіеўскі настаўніцкі інстытут былі аб’яднаны ў Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (КІНА). Інстытуту было прысвоена імя Міхаіла Драгаманава. У 1936 годзе КІНА быў ператвораны ў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля здабыцця Украінай незалежнасці, інстытут быў ператвораны ва ўніверсітэт і яму зноў было прысвоена імя Драгаманава[1].
Remove ads
Факультэты
У склад універсітэта ўваходзяць наступныя факультэты[2]:
- Гістарычны факультэт
 - Інжынерна-педагагічны факультэт
 - Інстытут бесперапыннай адукацыі
 - Факультэт замежнай філалогіі
 - Факультэт інфарматыкі
 - Факультэт мастацтваў імя Анатоля Аўдзіеўскага
 - Факультэт менеджменту адукацыі і навукі
 - Факультэт паліталогіі і права
 - Факультэт педагогікі і психалогии
 - Факультэт прыродна-экалагічнай адукацыі і экалогіі
 - Факультэт псіхалогіі
 - Факультэт сацыяльна-эканамічнага адукацыі і кіравання
 - Факультэт спецыяльнай і інклюзіўны адукацыі
 - Факультэт украінскай філалогіі і літаратурнай творчасці імя Андрэя Малышкі
 - Факультэт фізічнага выхавання, спорту і культуры
 - Факультэт філасофіі і грамадазнаўства
 - Фізіка-матэматычны факультэт
 
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
