Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія»map
Remove ads

Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія» (укр.: Національний університет «Острозька академія») — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў горадзе Астрог. Гісторыя навучальнай установы вядзецца ад славяна-грэка-лацінскай школы, заснаванай князем Канстанцінам Васілём Астрожскім у 1576 г.

Хуткія факты Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія», Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Сучасны ўніверсітэт — пераемнік адной з першых вышэйшых навучальных устаноўна землях сучанай Украіны — Астрожскай славяна-грэка-лацінскай акадэміі. Заснаваў акадэмію ў 1576 г. князь Васіль-Канстанцін Астрожскі.

Хроніка адраджэння Астрожскай акадэміі ў незалежнай Украіне пачынаецца ў 1994 г. з указа прэзідэнта Украіны. Дзякуючы наступным указам прэзідэнта развіццё Астрожскай акадэміі набрала новых абаротаў. У кастрычніку 2000 г. Астрожская акадэмія атрымала статус нацыянальнага універсітэта, а 23 жніўня 2003 г. быў абнародаваны ўказ прэзідэнта, згодна з якім універсітэт пераходзіў пад патранат прэзідэнта Украіны. Згодна з пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 29 ліпеня 2009 г., універсітэту прадастаўлены статус самакіравальнай (аўтаномнай) даследчай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.

Нацыянальны універсітэт «Астрожская акадэмія» з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў з 2010 г., членам кансорцыума ўкраінскіх універсітэтаў і Варшаўскага ўніверсітэта, а таксама членам ўсходнееўрапейскай сеткі універсітэтаў. У 2014 г. Астрожская акадэмія ўвайшла ў дзясятку рэйтынгу празрыстасці нацыянальных універсітэтаў (Цэнтр даследавання грамадства). Па выніках маніторынгу сайтаў вышэйшых навучальных устаноў Украіны, праведзенага ў 2014 г. экспертамі грамадзянскай сеткі Апора, афіцыйны сайт універсітэта трапіў на пяты радок гэтага рэйтынгу сярод афіцыйных інтэрнэт-старонак 274 вну. Астрожская акадэмія заняла трэці радок сярод класічных універсітэтаў і шосты ў цэлым у рэйтынгу вну Украіны па якасных паказчыках абітурыентаў.

Remove ads

Структура

У Нацыянальным універсітэце «Астрожская акадэмія» дзейнічае пяць факультэтаў і вучэбна-навуковы інстытут права імя І. Маліноўскага, студэнты якіх навучаюцца на шаснаццаці спецыяльнасцях:

  • гуманітарны факультэт (спецыяльнасці «Культуралогія», «Украінская філалогія», «Журналістыка», «Літаратурная творчасць», «Рэлігіязнаўства», «Багаслоўе»;
  • факультэт рамана-германскіх моў («Філалогія. Германскія мовы і літаратура (англійская)»);
  • эканамічны факультэт (спецыяльнасці «Эканоміка», «Улік і падаткаабкладанне», «Фінансы», «Банкаўская справа і страхаванне», «Камп’ютарныя навукі»);
  • факультэт палітыка-інфармацыйнага менеджменту («Дакументазнаўства і інфармацыйная дзейнасць», «Паліталогія», «Псіхалогія»);
  • факультэт міжнародных адносін («Гісторыя», «Краіназнаўства», «Міжнародныя адносіны»);
  • вучэбна-навуковы інстытут права імя І. Маліноўскага («Правазнаўства»);
  • вучэбна-навуковы цэнтр завочна-дыстанцыйнага навучання.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads